Ластаўка, ластаўка
даўно не лётала,
павуціну крылом не ткала,
правым ля Неглюбкі, левым ля Моталя,
з любым, ластаўка, не балявала.
Так даўно, так даўно, так даўно,
Што аж неба з-за слёз не відно.
Ластаўка,
ты ніколі не бачыла,
дык пабачыш, якая смерць...
Снег з Расейшчыны, дождж з Паляччыны -
будзе целу й душы балець,
ластаўка.
даўно не лётала,
павуціну крылом не ткала,
правым ля Неглюбкі, левым ля Моталя,
з любым, ластаўка, не балявала.
Так даўно, так даўно, так даўно,
Што аж неба з-за слёз не відно.
Ластаўка,
ты ніколі не бачыла,
дык пабачыш, якая смерць...
Снег з Расейшчыны, дождж з Паляччыны -
будзе целу й душы балець,
ластаўка.