Птушкай да дому
Далячу,
Раны ветрам
Залячу.
Сеялі жахам -
Узышло крывёй.
Вольным птахам
Вяртаюся дадому.
Каханая, чакай мяне,
Радзімая мая, я вяртаюся дадому.
Белым снегам,
З луннаю самотай,
Чырвоным змрокам
Да другога сонца.
Песняй ветра,
Нашчадкам волахаў драўляных,
Немым плачам
Багнавай істоты.
Каханая, чакай мяне,
Радзімая мая, я вяртаюся дадому.
Далячу,
Раны ветрам
Залячу.
Сеялі жахам -
Узышло крывёй.
Вольным птахам
Вяртаюся дадому.
Каханая, чакай мяне,
Радзімая мая, я вяртаюся дадому.
Белым снегам,
З луннаю самотай,
Чырвоным змрокам
Да другога сонца.
Песняй ветра,
Нашчадкам волахаў драўляных,
Немым плачам
Багнавай істоты.
Каханая, чакай мяне,
Радзімая мая, я вяртаюся дадому.